Безумоўна, для таго, каб пачаць праектаваць свой дом, неабходна мець зямельны надзел. Яго канфігурацыя, рэльеф, наяўнасць сфармаваных аўтамабільных пад’ездаў і арыентацыя па баках свету моцна ўплываюць на планіроўку дома. Мы распавядзем Вам як распрацоўваецца архітэктурны праект дома з нуля ў нашай студыі GoodProject. Паслядоўна план працы можна падзяліць на наступныя этапы:
1. Планіровачныя рашэнні.
1.1. Знаёмства – камерцыйная прапанова – заключэнне дамовы.
1.2. Анкетаванне Замоўцаў – Тапаграфічная здымка пры складаным рэльефе.
1.3. Распрацоўка канцэпт-праекта дома і генплана – абмеркаванне – узгадненне.
2. Візуалізацыя.
2.1. Абмеркаванне стылістычнага кірунка.
2.2. Стварэнне візуалізацый – абмеркаванне – узгадненне фінальных візуалізацый.
3. Працоўныя чарцяжы.
3.1. Узгадненне ўжытых матэрыялаў аздаблення.
3.2. Распрацоўка працоўных чарцяжэй – узгадненне.
3.3. Здача праекта – падпісанне акта.
4. Пралік камерцыйных прапаноў па асноўных пазіцыях у праекце.
5. Аўтарскі нагляд за рэалізацыяй праекта.
Перад пачаткам праектавання дома варта вызначыцца па наступных пытаннях:
1. Якая Вам патрэбна плошча дома? Неабходна запланаваць пэўную колькасць пакоеў і прыкладную плошчу кожнага з іх. Варта памятаваць, што гэтую плошчу Вам трэба будзе абслугоўваць: ацяпленне, электраэнэргія, прыборка і г.д.
2. Колькі будзе паверхаў? Тут абмежаваннем можа стаць памер або рэльеф надзела. Напрыклад, маленькі ці вузкі ўчастак не дазволіць запраектаваць аднапавярховы дом вялікай плошчы.
3. Неабходна вызначыцца з тэхналогіяй будаўніцтва: дом з керамзітабетонных ці газасілікатных блокаў, каркасны дом, дом з клеенага бруса альбо нешта іншае.
Перад распрацоўкай планіроўкі мы абмяркоўваем усе Вашы пажаданні і патрабаванні. Пры складаным рэльефе ў якасці зыходных дадзенных робіцца тапаграфічная здымка ўчастка, пры няўстойлівых грунтах праводзяцца геалагічныя даследванні падраднымі арганізацыямі.
У адпаведнасці з колькасцю памяшканняў і паверхаў распрацоўваем планы з размяшчэннем мэблі і абсталявання. Гэта вельмі важны этап. Абавязкова трэба ўлічваць інтэр’ер будучага дома, таму што ад функцыянальнага напаўнення будуць залежыць каммунікацыі, вокны, дзверы і іншыя акалічнасці. Адначасова будынак змяшчаецца на генеральным плане – планіровачныя рашэнні ўнутры дома маюць пэўную сувязь з вонкавым асяроддзем надзела.
Адказы на гэтыя пытанні будуць суб’ектыўныя, зыходзячы з нашага досведу.
1. Колькі паверхаў абраць: адзін ці два (тры)? Аднапавярховы дом лічыцца больш камфортным – не трэба падымацца па лесвіцы, што вельмі важна, калі ёсць жыхары ў сталым узросце. Фінансава варыянты з рознай колькасцю паверхаў дастаткова падобныя: у аднапавярховым доме дарагі падмурак і дах, у двухпавярховым доме дадаецца перакрыццё і лесвіца. Пэўныя перавагі двухпавярховы дом можа мець пры наяўнасці цікавага навакольнага ландшафту і маляўнічага далягляду. Падыйдзе такі варыянт і для аматараў інтэр’еру мансардных паверхаў.
2. Ці варта рабіць цокальны ці падвальны паверх? На наша меркаванне, калі рэльеф плоскі, то дакладна не варта. Земляныя працы – адна з самых дарагіх будаўнічых паслуг. Цяжкасці могуць узнікнуць і падчас эксплуатацыі, асабліва ва ўмовах высокіх грунтовых вод і сціслага бюджэту, калі будаўніцтва адбывалася не ў адпаведнасці з тэхналогіямі.
3. Наколькі патрэбная топачная для дома? Вельмі шмат залежыць ад абсталяваня, якое Вы будзеце выкарыстоўваць для ацяплення дома, што, у сваю чаргу, вынікае з наяўнасці тых ці іншых камунікацый або доступа сыравіны. Тэарэтычна пры выкарыстанні электракатла або газавага турбакатла можна абысціся без асобнага памяшкання. Але ў любым выпадку вельмі добра мець тэхнічны пакой, у якім будуць разведзеныя ўсе камунікацыі і арганізаваны зручны доступ для абслугоўвання.
4. Як лепей змяшчаць памяшканні па баках свету? Тамбур і ўваход у дом пажадана каб былі недалёка ад заезда на надзел. Тэхнічныя памяшканні (топачная, санвузлы, гараж) – на паўночным баку, таму што не так патрабуюць дзённае святло, як астатнія памяшканні. Спальныя пакоі можна змесціць на ўсходнім, паўднёвым, ці заходнім баку, у залежнасці ад таго, ці любіце Вы прачынацца разам з сонцам. Зону гасцёўні, кухні-сталовай, на наш погляд, лепей змяшчаць на паўднёвым-захадзе, бо звычайна ў гэтай зоне людзі бавяць час пасля працы і прыемней гэта рабіць разам з сонцам увечары. У двухпавярховым доме месца для лесвіцы лагічней шукаць у цэнтры будынка, каб паменшыць колькасць прахадных зон і калідораў.
5. Ці варта рабіць тэррасу ў прыватным доме? Безумоўна так. Ёсць верагоднасць, што Вы заплануеце асобную альтанку, але вельмі зручна, калі з дома можна выйсці наўпрост на тэрасу. Што можа быць лепшым за адпачынак на свежым паветры цёплым сонечным ранкам з сям’ёй ці ўтульным вечарам з кампаніяй сяброў? Ад кепскага ж надвор’я могуць выратаваць стацыянарныя навесы ці разнастайныя мабільныя тэнтавыя канструкцыі, а таксама газавыя і інфракрасныя абагравальнікі.
6. Што лепей: гараж ці навес для аўто? Найперш гэта пытанне прыярытэтаў і бюджэту. Для захоўвання аўто цёплы сухі гараж лепей за навес, але адкрыты прадуваны навес лепшы за халодны сыры гараж. Калі вы гатовыя выдаткаваць істотныя сродкі на гараж з ацяпленнем і добрай вентыляцыяй – гэта і будзе ваш варыянт. У адваротным выпадку – прыбудаваны навес будзе годным кампрамісам.
7. Ці варта аб’ядноўваць у адно памяшканне гасцёўню, кухню і сталову? Варыянт агульнай прасторы падыходзіць большасці людзей, але бываюць выключэнні. Агульная прастора гасцёўні, кухні-сталовай надае магчымасць праводзіць больш часу разам усёй Сям’і.
Пасля абмеркавання і ўзгаднення планіроўкі мы паступова пераходзім да экстэр’еру дома. Мэтай гэтага этапу распрацоўкі праекта з’яўляецца магчымасць візуальна ўявіць аб’ём будынка з дапамогай якаснай візуалізацыі. У залежнасці ад умоў праектавання і пажаданняў Замоўцы абіраецца і прапрацоўваецца варыянт аб’ёмнага рашэння: пабудова на рэльефе, традыцыйны стыль, рашэнне з плоскім дахам, бескарнізным дахам, фахверкавы тып, стыль шале і г.д.
Матэрыялы вонкавага аздаблення ў візуальным ўспрыманні гуляюць велізарную ролю: тынкоўка, фасад з дрэва, клінкерная цэгла або плітка, фібрацэментныя панэлі, cedral, натуральнае каменне, перфараваныя панэлі, HPL-панэлі і г.д. У праект закладаюцца матэрыялы ад нашых Партнёраў і не толькі. Этап прадугледжвае не больш за 2 ітэрацыі выпраўленняў (варыянты фотарэалістычных візуалізацый аб’ёму дома).
Архітэктурнае праектаванне ў нашай студыі вядзецца з выкарыстаннем сучаснага праграмнага забеспячэння з сістэмай BIM-праектавання, што зводзіць да мінімума колькасць памылак у працэсе працы над праектам і ў працоўнай дакументацыі.
1. Які стыль экстэр’еру нам абраць? На гэтае пытанне можаце адказаць толькі Вы. Не бывае такога, што Замоўца прыходзіць па праект, не маючы схільнасцяў да пэўнага стылявога накірунка. Камусьці падабаецца мінімалізм з плоскім дахам, а камусьці больш традыцыйныя рашэнні.
2. Ці варта рабіць вокны ў падлогу? Панарамнае шкленне значна павялічвае візуальна плошчу пакоеў унутры дома, стварае сувязь паміж інтэр’ерам і ландшафтам. Сучасныя тэхналогіі мінімізуюць цепластраты праз вялікае шкленне, але трэба быць падрыхтаванымі да большых выдаткаў падчас будаўніцтва. З гэтага пункту гледжання рацыянальным ваглядае варыянт са звычайнымі вокнамі з падваконнямі ў спальных пакоях і вокнамі ў падлогу ў гасцёўні і кухні-сталовай, дзе Вы правядзеце да 70% часу і захочаце мець выхад наўпрост на тэрасу.
3. Які варыянт уцяплення дома і аздаблення фасадаў абраць? Уцяпленне дома залежыць ад матэрыялаў сцен і тэхналогіі мантажа матэрыялаў аздаблення. Тынкаваны фасад лічыцца самым танным, але не самым даўгавечным. Візуальна больш прывабныя і трывалыя фасады з выкарыстаннем клінкернай, цэментнай ці керамічнай пліткі. Вентфасады з фібрацэментных панэлей, HPL, натуральнага камення ці клінкернай цэглы дакладна стануць самым дарагім варыянтам, але пры гэтым самым надзейным. Трэба памятаць, што розныя тыпы фасадаў можна камбінаваць. З прафесійным падыходам гэта створыць прывабны знешні выгляд дома і дазволіць істотна зэканоміць.
Асобнай увагі патрабуюць фасады з дрэва. Нічым не пакрытыя вентфасады з тэрмадрэва і лістоўніцы з часам будуць змяняць колер на срэбрана-шэры, а пакрытае прапіткай дрэва будзе патрабаваць дагляду кожныя 5-7 год. Досыць цікавым і бюджэтным можа быць выкарыстанне звычайнай пілаванай (не шліфаванай) дошкі пад фарбоўку. Такі тып аздаблення адзначаецца добрай трываласцю на працягу 10-12 год і мае назву “шведскі фасад”.
Пасля папярэдняга ўзгаднення першых візуалізацый паралельна запускаюцца ў працу працоўныя чарцяжы для будаўнікоў.
У Беларусі эскізны праект АЭ можа вырабляцца толькі для патрэб Замоўцы, а для ўзгаднення неабходны архітэктурны праект (стадыя А) альбо будаўнічы праект (стадыя С). Калі дом праектуецца не для надзела ў садаводчаскім таварыстве, то Замоўцу неабходна абавязкова ўзгадніць праект у адпаведнай дзяржаўнай установе.
Базавыя канструктыўныя рашэнні: падмурак, міжпавярховае перакрыццё, кроквенная сістэма і схема даху ў нас уваходзяць у склад ахітэктурнага праекта, таму што з’яўдяюцца асноўнымі чарцяжамі для паспяховай рэалізацыі аб’екта.
Ніжэй прыведзеныя некалькі прыкладаў чарцяжэй. Цалкам камплект можна паглядзець тут.
У архітэктурны праект ўваходзяць:
– тлумачальная запіска;
– генеральны план;
– планы з мэбляй (канцэпт-праект);
– планы мантажныя;
– фасады з каляровым рашэннем;
– разрэз(ы);
– фотарэалістычныя візуалізацыі;
– схемы вокнаў і дзвярэй;
– схемы ўцяплення па фасадах;
– схемы падмурка, перакрыццяў, кроквеннай cістэмы і даху;
– схемы ганка, тэрасы, ведамасці па матэрыялах.
Прыклад архітэктурнага праекта ў нашым instagram.
Пасля здачы дакументацыі і падпісання акта праект дасылаецца на пралік усім Партнёрам, матэрыялы і праца якіх былі закладзеныя падчас праектавання.
Для паспяховай рэалізацыі архітэктурнага праекта наша студыя прапаноўвае паслугу аўтарскага нагляду, з варыянтамі якога Вы можаце азнаёміцца тут.
Дзякуй Вам!