4. Як лепей змяшчаць памяшканні па баках свету? Тамбур і ўваход у дом пажадана каб былі недалёка ад заезда на надзел. Тэхнічныя памяшканні (топачная, санвузлы, гараж) – на паўночным баку, таму што не так патрабуюць дзённае святло, як астатнія памяшканні. Спальныя пакоі можна змесціць на ўсходнім, паўднёвым, ці заходнім баку, у залежнасці ад таго, ці любіце Вы прачынацца разам з сонцам. Зону гасцёўні, кухні-сталовай, на наш погляд, лепей змяшчаць на паўднёвым-захадзе, бо звычайна ў гэтай зоне людзі бавяць час пасля працы і прыемней гэта рабіць разам з сонцам увечары. У двухпавярховым доме месца для лесвіцы лагічней шукаць у цэнтры будынка, каб паменшыць колькасць прахадных зон і калідораў.
5. Ці варта рабіць тэррасу ў прыватным доме? Безумоўна так. Ёсць верагоднасць, што Вы заплануеце асобную альтанку, але вельмі зручна, калі з дома можна выйсці наўпрост на тэрасу. Што можа быць лепшым за адпачынак на свежым паветры цёплым сонечным ранкам з сям’ёй ці ўтульным вечарам з кампаніяй сяброў? Ад кепскага ж надвор’я могуць выратаваць стацыянарныя навесы ці разнастайныя мабільныя тэнтавыя канструкцыі, а таксама газавыя і інфракрасныя абагравальнікі.
6. Што лепей: гараж ці навес для аўто? Найперш гэта пытанне прыярытэтаў і бюджэту. Для захоўвання аўто цёплы сухі гараж лепей за навес, але адкрыты прадуваны навес лепшы за халодны сыры гараж. Калі вы гатовыя выдаткаваць істотныя сродкі на гараж з ацяпленнем і добрай вентыляцыяй – гэта і будзе ваш варыянт. У адваротным выпадку – прыбудаваны навес будзе годным кампрамісам.
7. Ці варта аб’ядноўваць у адно памяшканне гасцёўню, кухню і сталову? Варыянт агульнай прасторы падыходзіць большасці людзей, але бываюць выключэнні. Агульная прастора гасцёўні, кухні-сталовай надае магчымасць праводзіць больш часу разам усёй Сям’і.