Працэс стварэння дызайн-праекта на прыкладзе  кватэры ў ЖК “Маяк Мінска”


На прыкладзе кватэры з вольнай планіроўкай у ЖК “Маяк Мінска” мы распавядзем Вам як распрацоўваецца дызайн-праект інтэр’ера ў студыі GoodProject. Паслядоўна план працы можна падзяліць на наступныя этапы:

1. Канцэпт-праект.
1.1. Знаёмства – камерцыйная прапанова – заключэнне дамовы.
1.2. Выезд на абмеры – фотафіксацыя – анкетаванне Замоўцаў.
1.3. Распрацоўка трох розных канцэпт-праектаў – абмеркаванне – узгадненне фінальнага канцэпта.

2. Візуалізацыя.
2.1. Абмеркаванне прыкладаў дызайна.
2.2. Стварэнне візуалізацый – абмеркаванне – узгадненне фінальных візуалізацый.

3. Працоўныя чарцяжы.
3.1. Узгадненне ўжытых матэрыялаў аздаблення, мэблі, асвятлення і абсталявання.
3.2. Распрацоўка працоўных чарцяжэй – узгадненне.
3.3. Сдача праекта – падпісанне акта.

4. Пралік камерцыйных прапаноў па асноўных пазіцыях у праекце.

5. Аўтарскі нагляд за рэалізацыяй праекта.

Дизайн-проект: процесс создания и этапы разработки
Дизайн-проект: процесс создания и этапы разработки

Знаёмства

Перад пачаткам працы мы складаем для Вас камерцыйную прапанову адпаведна плошчы праектавання. Абмяркоўваем асноўныя пажаданні і нюансы аб’екта, адказваем на пытанні па працэсе распрацоўкі дызайн-праекта. Вы можаце самастойна разлічыць прыкладны кошт дызайна сваёй кватэры скарыстаўшыся калькулятарам ў адпаведным раздзеле “паслуг” на нашым сайце. Пасля ўзгаднення кошту працы складаем і падпісваем дамову.

Выезд на абмеры

Абавязкова здымаюцца абмеры кватэры па факце. Пазначаюцца вывады камунікацый, вентыляцыі, радыятары ацяплення і іншыя моманты. Робіцца фотафіксацыя памяшканняў. Паралельна запаўняецца анкета з асноўнай інфармацыяй і пажаданнямі Замоўцаў: склад сям’і, хобі жыхароў, колькасць пакояў, абсталяванне кухні і санвузлоў, памеры ложкаў, прыкладны стылістычны кірунак інтэр’еру і іншае.

Дизайн-проект: процесс создания и этапы разработки
Дизайн-проект: процесс создания и этапы разработки
Дизайн-проект: процесс создания и этапы разработки

Распрацоўка трох розных канцэпт-праектаў 

На падставе патрабаванняў і пажаданняў Замоўцаў чэрцяцца тры планы з растаноўкай мэблі і абсталявання. Мы заўсёды намагаемся зрабіць іх максімальна рознымі, каб паказаць плюсы і мінусы кожнага варыянта. 

Усе канцэпт-праекты павінны мець магчымасць рэалізавацца, таму неабходна ўлічваць камунікацыі кватэры і нормы праектавання жылых прастор. Пэўныя варыянты патрабуюць дадатковага праекта перапланіроўкі ад атэставанай арганізацыі і ўзгаднення ў адпаведных установах. Гэта датычыцца змены габарытаў мокрых памяшканняў, перанос кухні ў жылую прастору, падаўжэнне некаторых каммунікацый і г.д.

Дизайн-проект: процесс создания и этапы разработки
Дизайн-проект: процесс создания и этапы разработки
Дизайн-проект: процесс создания и этапы разработки

Фінальны канцэпт-праект 

Пасля абмеркавання камбінуем усе паспяховыя рашэнні ў адзін фінальны канцэпт-праект. Дапрацоўваем яго і ўзгадняем паміж сабой.

Планіроўка – гэта вельмі важны этап дызайна, таму што на падставе яе будуецца ўся наступная праца: візуалізацыі памяшканняў і працоўныя чарцяжы. Менавіта дзякуючы слушным функцыянальным рашэнням на этапе канцэпт-праекта Вы будзеце адчуваць камфорт у інтэр’еры сваёй кватэры кожны дзень у будучыні. І наадварот, ніякія прыгожыя візуальныя рашэнні не выправяць памылкі ў планіроўцы.

Дизайн-проект: процесс создания и этапы разработки

Візуалізацыя 

Перад дадзенным этапам мы разглядаем прыклады іншых інтэр’ераў і вызначаем стылістычны накірунак. Абмяркоўваем матэрылы аздаблення, фактуры, тэкстуры, колеры, мэблю, асвятленне, абсталяванне, тэкстыль і іншыя моманты.

На кожнае памяшканне робіцца дастатковая колькасць візуалізацый, каб можна было пабачыць пакой з розных ракурсаў. Візуалізацыі абмяркоўваюцца і таксама ўзгадняюцца. Этап прадугледжвае не болей за 2 ітэрацыі правак. На фінальных візуалізацыях улічваюцца разеткі, выключальнікі, дакладнае змешчанне сантэхнікі і іншыя моманты, што ўзнікаюць падчас распрацоўкі працоўных чарцяжэй. Паглядзець усе рэндары дадзеннага аб’екта можна тут. А таксама ў нашым instagram.

Нестандартная планировка квартиры в Маяке Минска
Majak_04
Нестандартная планировка квартиры в Маяке Минска
Нестандартная планировка квартиры в Маяке Минска

Працоўныя чарцяжы

Пасля папярэдняга ўзгаднення першых візуалізацый паралельна запускаюцца ў працу працоўныя чарцяжы.
Падчас распрацоўкі праектнай дакументацыі Замоўцы самі, альбо з нашым удзелам, наведваюць салоны, у якіх можна ўжывую паглядзець і ацаніць тактыльна закладзенныя ў праект матэрыялы: кафля для санвузлоў, падлогавыя пакрыцці, фарба для сцен і столі, фасады мэблі і гэтак далей.

Паэтапна абмяркоўваецца столь, электыка, прывязка сантэхнікі, раскладка кафлі і аздабленне. Пэўныя чарцяжы ўзгадняюцца з сумежнымі выканаўцамі: спецыялістамі па вентыляцыі, сістэме “разумны дом” альбо гукавай усталёўцы хатняга кінатэатра.
У працэсе распрацоўкі чарцяжэй могуць быць унесены карэктыроўкі ў візуалізацыі.

Камплект праектнай дакументацыі ўключае ў сябе:

1. Абмерны і дэмантажны план.
2. Мантажны план новых перагародак.
3. Фінальны канцэпт-праект і план мэблі з памерамі.
4. Дзверы.
5. Падлогавыя пакрыцці і схема столі.
6. Электрыка: свяцільні, выключальнікі, электраразеткі.
7. Схема цёплай падлогі пры наяўнасці.
8. Разгорткі санвузлоў з прывязкай сантэхнічных вывадаў, абсталявання і раскладкі кафлі.
9. Разгорткі памяшканняў з матэр’яламі аздаблення і мэблі на замову.

Ніжэй прыведзена некалькі прыкладаў чарцяжэй. Цалкам камплект можна паглядзець тут.

Дизайн-проект: процесс создания и этапы разработки
Дизайн-проект: процесс создания и этапы разработки
Дизайн-проект: процесс создания и этапы разработки
Дизайн-проект: процесс создания и этапы разработки

Пралік камерцыйных прапаноў 

Пасля здачы дакументацыі і падпісання акта праект дасылаецца на пралік усім партнёрам, матэрыялы і праца якіх былі закладзены ў дызайне. 

Аўтарскі нагляд за рэалізацыяй праекта 

Для паспяховай рэалізацыі дызайн-праекта наша студыя прапаноўвае паслугу аўтарскага нагляду, з варыянтамі якога Вы можаце азнаёміцца тут

Дзякуй Вам!