Архітэктары: Дар’я Сямёнава, Алег Калянковіч, Аляксей Гнацюк, Арцём Армонік Месца: ст. Пціч-2 Плошча: 281 м.кв. Год: 2021
Дызайн гасцёўні з другім святлом і іншых памяшканняў прыватнага дома ў ст. Пціч-2.
Лаканічны сучасны дызайн інтэр’еру ў манахромных танах з каляровымі акцэнтамі. Матэрыялы аздаблення: фарбоўка гладкіх сцен і гіпсавых сценавых панэляў фарбай OIKOS, плітка пад каменне на падлозе і сценах LAMINAM, плітка пад дрэва на падлозе другога паверха ITALON. Элементы гатовай мэблі ад SANDALYECI, корпусная мэбля пад замову – MEBART.
Вялікія падвесныя свяцільні ў цэнтры памяшкання ўдала ўпісваюцца ў дызайн гасцёўні з другім святлом. Астатняе асвятленне больш тэхнічнае – трэкі на подвесе над абедзенным сталом, споты на сценах і кропкавыя ўбудаваныя свяцільні на столі. Вечаровы настрой інтэр’еру ствараюць цёплыя лінейныя падсветкі ў зоне кухні, пад паліцай каміна і пад прыступкамі лесвіцы на другі паверх.